СЭКСУАЛ ;)

Aug 09, 2016 01:37

СЭКСУАЛ

Яго арыентацыю
можна было вызначыць
проста -
прасьцей за прынятае -
як: сэксуал.
Па карыстанні
дадаткова
выдавалася інструкцыя:
каб уладальнік -
хваліў, цаніў, шкадаваў.


Сэксуал, як правіла,
выглядаў прыстойна.
І нават нагадваў
звычайнага мужчыну.
Але пры камунікацыі
не саскокваў, трымаўся стойка,
і пры магчымасьці -
скарыстоўваў магчымасьць.

11 верасьня 2012

экспромт, чарнавік, вершы, 2012, выдурняцца

Previous post Next post
Up