У СТАТУСЕ ЁН

Jul 21, 2016 23:36

(верш у ДзяўЧАТ)

…Калі абмяркоўвае зь дзеўкамі,
то кажа "ЁН" -
і гэтага дастаткова
для разумення,
пра каго ідзе размова.
Прынамсі, у гэтым годзе…

А ў статус профіля ці скайпа -
калі зусім фігова,
калі падкатвае
да горла
прага абняцца,
а ўсе, каго можна абняць
без тлумачэнняў і акрэсленняў,
далёка,
а для іншых трэба нагода, -
яна піша:
"ЮР.АСЬ" -
і робіцца міла
ды лёгка.


Сяброўка В. абяцае
нікому ніколі не расказваць,
што ён ёй падабаецца.
Сяброўка Д. клянецца,
што нізавошта не пакладзе вока
на яго, калі ўбачыць,
і не будзе падчольваць
і выпытваць,
як ягоныя смайлікі растлумачыць.

Бацькі кажуць:
ты ўжо амаль дарослая,
сама вырашай.
А яе - то ў шчасьце,
то ў адчай.
Якая ж тут даросласьць?
Але шыфруецца:
на нос -
акуляры з чорнымі дужкамі,
а валасы - у хвост.
Нібыта ў яе сапраўды ёсьць узрост…

А Ён, сабака, гарыць зялёненькім…
(ну ладна - няхай сабе і жоўтым) -
і маўчыць.
Калі мог - ну мог бы! -
і сказаць чаго
харошага,
многа мог харошага
нагаварыць…

19 ліпеня 2012

Латвія, дзяўЧАТ, чарнавік, вершы, 2012

Previous post Next post
Up