Відэаімправізацыя з серыі "лёгкіх тэкстаў" :)
Click to view
Здымала Воля Гапеева
* * *
У пісьменнікаў стыпендыя маленькая:
хапае толькі
на хфірмовыя сандалі "Экко"
ды чырвоную ікру.
А потым - кожны сам імправізуем:
хтосьці - на дыету,
а хтосьці
перасяляецца ў пакой
іншай калегі,
што з Эўропы, -
і харчуецца выключна натхненем -
ну, і віна крыху.