Цешуся: Белакоз - адзін з лаўрэатаў прэміі “За свабоду думкі”

Jun 03, 2016 23:43

Алесь Белакоз, як на мяне, ці не самы варты лаўрэат прэміі "За свабоду думкі". Выбар журы падзяляю ўсім сэрцам. Шмат што ў маім жыцці было з падказкі Алеся Белакоза - перададзенае праз маю бабулю Валю (і "крамянёўка" (крэмневая вада), і кавалкі медзі як лекі ад болю, дый шмат што іншае). Бабуля заўжды надзвычайна шанавала настаўніка Белакоза, пісала пра яго, захаплялася, перадавала ў Музей экспанаты, вучыла нас з братам па яго запаветах. А некалькі месяцаў я, калі была зусім малая, спала, глядзячы на партрэт Ніла Гілевіча, які, перад тым, як трапіць у Музэі, стаяў у 2-х сантыметрах ад майго ложка некалькі месяцаў. І быў першым, што я бачыла, калі прачыналася :)

Пімен Панчанка ў вершы "Беларускім настаўніцам", прысьвечаным маёй бабулі, напісаў:


“Вы - мае мілыя, вы - мае родныя,
Многа было ў вас крыўды і сьлёз,
Вас пахваліў бы за мову народную
Мудры настаўнік Алесь Белакоз”.

http://pyx.by/bel/naviny/ruh/2232/

асабістае, беларуская мова, людзі, Беларусь

Previous post Next post
Up