Спадару,
лавiце момант:
ваш калега
прызнаўся
сёння,
што гатовы
злавіць вясёлку
для мяне.
Ну, а вы?
Спадару,
ня шчоўкайце дзюбай,
ня сноўдайцеся па юцюбах,
ня спіце ў шапку,
спадару,
папросту
пакуль
вы сьпіце,
ніколі ня прыйдзе заўтра,
а сённяшняе -
міне.
Да раніцы
з самай ночы
падумайце -
думайце двойчы! -
як жа падняць свой
аза-
дак
і зьдзейсьніць
сваю
мару.
Спадару…
Вы маеце шанец
стаць прынцам:
прынамсі,
камусьці сьніцца
ці Ёю сасьнёным быць.
Спадару,
зьмяніце прынцып:
пастаўце будзьку на рана -
і пачынайце рабіць.
13 сакавіка 2012