Душэўненька так пасядзелі ў "Літаратурнай кавярні" на радзіве - агучыла рэцэпты ўлюбёных напояў і месцаў (
аўдыё напоя, фрагмэнт). А заўтра, 3 сакавіка, а 8.30 буду расказваць пра Калыханку для Бога (
анонс) ў праграме "Святло душы" на Першым Нацыянальным (радзіва), а ў 15.10 на БТ 1 (тэлевізія) у навінах пакажуць мае лекцыі, вершы і хату - ну, з нагоды ДНЯ ПІСЬМЕННІКА, які вось-вось - амаль ужо - у суботу :)
А сёння на Салоне-дыскусіі "
Жаночы характар" сёння ўсё прайшло ціп-топ (
як прайшло), хоць я і спазьнілася на паўтары гадзіны з іншых працаў). Усім дзякуй! А, ледзь не забылася: ах, гэты юны чарнявы філолаг, зь якім бядзяліся па завірусе... :)