Топ-10 найлепшых беларускіх кніг па версіі экспертаў РC

Dec 09, 2014 22:28

Паводле апытаньня 22 экспэртаў найлепшай беларускай кнігай 2011 году з вынікам 83 балы прызнаная кніга паэзіі Рыгора Барадуліна «Anima» (выданьне Рымска-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены).

Рэйтынг - справа сумнеўная, але патрэбная. Добра, каб па кожным з жанраў меўся асобны, але маем тое, што маем.

Топ-10 найлепшых беларускіх кніг па версіі экспертаў Радыё Свабода. От заўжды, калі пішаш такія штукі, то абавязкова забудзешся на штосьці вартае. Каб наноў ператусаваць, то абавязкова ўключыла б у свой рэйтынг таксама кнігі Макса Шчура, Сержука Вітушкі, Алеся Тарановіча, Віктара Шалкевіча, Уладзіслава Ахроменкі, пераклады - Мілаша, По, а таксама 2-томавік Бабарэкі і зборнік літаратуразнаўчых матэрыялаў і энцыклапедычны даведнік (па творчасці Багдановіча).  І, канечне, пераклад Дзімы Плакса кнігі Катарыны Фростэнсан "Чыстая краіна" (паэзія, пераклад). Але як ёсць, так ёсць - прынамсі, з першым месцам угадалася.

То са святам, усе пісучыя калегі! :)

1. Рыгор Барадулін. Anima: паэзія. Рымска-каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены
2. Уладзімер Някляеў. Лісты да Волі. Беларускі інфармацыйны цэнтар у Вільні
3. Алесь Разанаў. І потым нанава пачаць: квантэмы, зьлёсы, вершы. Логвінаў
4. Ластаўка-мова жыве ў яго сэрцы: беларуская паэзія ў швэдзкіх перакладах. Midsommar (Стакгольм)
5. У краіне паэтаў: беларуская паэзія ў францускіх перакладах. Выдавецва Віктара Хурсіка
6. Арнольд Макмілін. Пісьменства ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён. Orthdruk (Беласток)
7. Віталь Рыжкоў. Дзьверы, замкнёныя на ключы: вершы і пераклады. Логвінаў
8. Антон Францішак Брыль. Ня ўпаў жолуд: вершы. Логвінаў
9. Іван Муравейка. Растуць дзеці: вершы. Мастацкая літаратура.
10 Ніл Гілевіч. Збор твораў у 23 тамах. Том 4. Пантограф (унікальнае выдання ў 70 асобнікаў, адзін з якіх стаіць на маёй паліцы).

літаратура, публікацыі, 2011, беларуская літаратура, праекты

Previous post Next post
Up