МАЛАДЫЯ ВЕРШЫ: МАЛАДЫ ПІСЬМЕНЬНІК: НАХАБСТВА №1

Apr 03, 2007 19:23


Я іду такі задаволены,
бо ў мяне ёсьць сакрэт -
мне ўсё ва ўсясьвеце дазволена:
я - паэт.

У маім чырвоным куце -
дамавік і венік,
каб было чым завабліваць
і выганяць.
Я пакуль малады
беларускі пісьменьнік -
ёсьць чым браць!

І вершы гады ў рады -
усё як у геніяў.
Беларусь мая - назаўжды
мой міленіюм!

…І я маме скажу асьцярожна,
што й Парыж па мне справіць імшу.
Бо мне ўсё - да нябёсаў! - можна:
бо я вершы пішу.

2007, чарнавік, вершы, выдурняцца

Previous post Next post
Up