Mar 19, 2007 11:33
* * *
Апошняе : “Бывай!..” -
і паасобку мы.
І болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны.
Хоць цішу прагукай -
не адзавуцца сны.
І болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны.
Як сэрцы ні рукай -
чужыняцца яны.
І болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны.
Ў зачыне юны май
і кветаў пах лясны.
Ды болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны.
І ўжо душа - праз край,
ў расколінах званы.
І болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны.
Апошняе “бывай!..” -
і паасобку мы.
І болей не ўзьлятаць
нам з аднае вясны…
2007,
чарнавік,
вершы,
паэзія