ПРАКТЫКУМ ПА ЛЮБОШЧАХ, АЛЬБО ЗААХВОЧАНЫЯ КРАТАННЯМІ

Jul 23, 2010 09:19

Практыкум па любошчах, альбо Заахвочаныя кратаннямі
(па матывах нашумелай рубрыкі першай беларускай газэты з рысункамі)

“НН” ад ўдзячных практыкантаў

шмаравідла на прасцірадле
пешчы пашчаю
дамо рады й дамо маралі
скажам праўду гарачую:
пра начэпнікі забываліся
так кахаліся

вымкнуты далькаж
на целе трускалкі
кахае беларуску беларус, які
заўзятар любошчаў і футболу
яна ж чакае на гол у
куньку - ці як шчэ кажуць - потку
а ён песціць ласкацень
сноўдае яе котку
ужо вечар. на спіны кладзецца цень
яны кахаюцца чотка

ён ведае - дзе кропка “Джы”
ён - проста трохжадальны Джын

яна прагне яго залагодзіць
ён - яе. і годзе

церце ў рытме лявоніхі
цалункі ў рытме полькі
ух які гон і юр які
калі ён зможа шчэ столькі ж

а ён спускае
каіцца. сканчае. не ашчаджае...
ізноў насоўвае
пярдоліць як мага
яна пагаджаецца
і ў змозе туруе:
“Шчэ! Льга!”

поцяг у стадыі спраўджання
вось і яно - распружанне
разнявольванне
у пяцельку ці вольнае
не замаруджанае

як вынік: ён аціхлы
прыстаў час “Э”
яна ж - шчэрыць іклы
хоча яшчэ

. . .
на самую раніцу
яна смажыць дранікі
ёй спадабалася
хоча аддзячыць
ён цяпер - яе мачо

у яе да яго гарыць
у яго на яе паўстае
оў, еее!
дык бяры ж, паўстанец, яе!

бяры, мілы дурань,
сваю Ядзьвісю альбо Аленку
і кахай па-наску
па-партызанску
з енкам альбо без енку
у начэпніку і без
у рамонках і ў кустах, дзе бэз

не бяры зморай -
яна хоча паўтору

не пачуваецеся засаромленымі
не пачуваецеся сцята
дзякуй прыродзе за цагліцы пругкія
сабе - за свята

экспромт, чарнавік, выдурняцца, НН, кахай мяне па-беларуску

Previous post Next post
Up