Гдыня. Травень. Пляж.

May 22, 2010 22:32


Яшчэ некалькі дзён таму шпацыравала па залеўнай пад пляшачку Варшаве. А з тыдзень таму - спрабавала грэцца скокамі на пляжы ветранай Гдыні. Амаль атрымалася:


Read more... )

Польшча, падарожжы, фотаздымкі

Leave a comment

lada_aleinik May 23 2010, 09:15:50 UTC
Там бурштын яшчэ можна знайсці? Ці ўжо ўвесь сабраны?

Reply

valjaryna May 23 2010, 10:21:14 UTC
Апошнім часам неяк не даводзілася знаходзіць, але тое, можа, таму, што не шукала. Я неяк больш на ракавінках ды каменьчыках спэцыялізуюся)) Маленства на моры прайшло - дык тады ўжо назнаходзілася ці не на ўсё жыццё. Кілаграмамі ў валізках дамоў вазілі мае знаходкі:)

Reply

lada_aleinik May 23 2010, 10:25:43 UTC
Зайздрошчу:) Мне заўжды шанцавала адно на "крошкі". Дасюль мару знайсці каштоўны бурштын з якім-небудь камаром усярэдзіне:)

Reply

valjaryna May 23 2010, 10:28:06 UTC
А для гэтага ня вельмі і мора неабходнае! Памятаю, гадоў у 9 знайшла вялізную бурштыніну зь нейкім вусяком унутрох, калі корпалася ў траве ля менскага дома)))

Reply

lada_aleinik May 23 2010, 10:37:54 UTC
А ў мяне быў адваротны выпадак. У дзяцінстве адпачывала з бацькамі ў Крыму. На пляжы знайшла залаты ланцужок з крыжыкам... Маці ў мяне яго адабрала і выкінула ў мора. Сказала, што не трэба браць на сябе "чужы крыж". Так што, бачыце, усяк бывае:)

Reply

valjaryna May 23 2010, 10:44:49 UTC
У мяне таксама кудысьці тэрмінова зьнікаюць усе ўпрыгожанні, якія выпадкова знаходжу. Адчуваю, што тое справа рук мамкі ;) Але пра крыж - яно так. Лепей ну яго, чужы, са сваім бы ўзгадніцца))

Reply


Leave a comment

Up