Конкурс “Цішоткі вольных беларусаў”

Oct 18, 2009 16:54




Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Прапануем творча адказаць на гэтае пытанне ў выглядзе ДЫЗАЙНЕРСКАГА ПРЫНТА.

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў - удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

Толькі памятайце - Ваш прынт павінен стаць сапраўдным адлюстраваннем вольнасці і здаровага патрыятызму маладых беларусаў.

Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by мы прымаем распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

Усе конкурсныя працы будуць змешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by

Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць грашовыя ўзнагароджанні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.

Плануецца, што лепшыя працы разам складуць невялікую выставу ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37а).

Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Патрабаванні да прац:
    кожны малюнак павінен быць пазначаны наступным чынам: Імя і прозвішча Назва Размяшчэнне (Перад ці Спіна);разам з малюнкам АБАВЯЗКОВА пазначце імя, прозвішча, узрост, паштовы адрас дляперасылкі цішоткі, e-mail, тэлефон.

Тэхнічныя патрабаванні да прынтоў:
    вектарная графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў Corel Draw 12 (*.cdr), Adobe Illustrator 12 CE (*.ai), FreeHand 10 (*.eps), версіі дадаткаў могуць быць і ранейшымі;растравая графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd);
    толькі ў выключных выпадках прымаюцца працы ў іншых фарматах: (*.png), (*.gif), (*.jpeg);

    макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі павінен адпавядаць памеру для далейшага друку на цішотцы).

    Дасылаючы працы на конкурс, удзельнік аўтаматычна пацвярджае права на далейшае выкарыстанне прынта ў межах кампаніі

    .
    Журы конкурсу:

Вольга Кузміч - каардынатар творчага сеціўнага рэсурсу Generation.bY;

Vinsent - рэп-выканаўца;

Валярына (Валерыя Кустава) - паэт, літаратар, перакладчык;

Юрась Губарэвіч - палітык, намеснік старшыні Руху “За свабоду”;

Глеб Лабадзенка - журналіст, пісьменнік.

конкурсы, 2009, праекты, Беларусь

Previous post Next post
Up