Aug 12, 2009 00:25
Ты вышэй ад мяне - і ўжо гэта - твой плюс.
Да таго ж - ты харызматычны і беларус.
Колькі таго жыцця - столькі нас!
Колькі таго кахання - дай мне пас!
Вось дапішу гэты верш,
даспяваю песню -
і пайду прызнаюся ў каханні.
І няхай буду першай.
І няхай не адразу мой голас пазнаеш.
Ты - у Празе,
а твой голас гучыць у вушах
і твой твар прад вачыма.
У такім разе
ёсць шанец, што ты мая душа,
магчыма.
экспромт,
чарнавік,
вершы,
2009