Дні швэдскай ды беларускай паэзіі - 2009: суб'ектыўная справаздача

Jun 01, 2009 21:40

І. АГУЛЬНАЕ:
Абмяркоўваем у журы "Кубак юнацкай паэзіі" у Пінску А.Хадановіч, В.Кустава, А.Разанаў, В.Эрыксан (першы шэраг); Б.Пятровіч, А.Івашчанка з жонкай Тацянай (другі шэраг); С.Эрыксан (астатні шэраг)

"Кубак юнацкай паэзіі". Пінск. А.Вярцінскі, А.Хадановіч, В.Кустава, А.Разанаў, В.Эрыксан (першы шэраг); З.Плакс, Л.Рублеўская, Б.Пятровіч, А.Івашчанка з жонкай Тацянай (другі шэраг); С.Эрыксан (астатні шэраг). Даабмяркоўваліся. Стаміліся. Спадар Стэфан падлічыў, што на той момант за 26 гадзінаў мы ажыццявілі (менавіта тое слоўца!) ажно тры (Менск, Баранавічы, Пінск) вялікія літаратурныя вечарыны і наперадзе нас чакала яшчэ адна! :)

Круглы стол на cцэне Палескага драматычнага тэатру ў Пінску.
В.Кустава, А.Данільчык, А.Хадановіч, Л.Рублеўская, Н.Лабада, П. Фроберг Ідлінг, У.Сціг, М.Ніэмі

Кавярня "Пінская Шляхта" П.Фроберг Ідлінг, M.Шёдэрберг, Д.Плакс, Б.Пятровіч, Л.Рублеўская, В.Кустава

ALL. Над намі жаўранкам зьвінеў і плакаў май... :) 



ІІ. некаторыя ПАРТРЭТЫ:
Улінэ Сьціг - пісьменніца, прадстаўніца Швэдскага саюза пісьменнікаў

Мікаэль Ніэмі прэзэнтуе сваю кнігу "Папулярная музыка з Вітулы", якую чытаюць ужо 31 краіне сьвету

Дзмітры Плакс чытае вершы зь першай беларускай кнігі - "Трыццаць тэкстаў" :)

Уласна я, Валерыя Кустава, дзеўка_пайшла_эмоцыя :))

Вераніка Эрыксан ня толькі файна пераклала нашы вершы, але і прачытала іх дай Бог :)

Андрэй Хадановіч быў ня толькі удзельнікам, але і цудоўна зладзіў з абавязкамі вядоўцы - рэдкі выпадак, калі ўсе выступоўцы засталіся задаволеныя прадстаўленнем сябе любімых :)

Аніка Нурлін (чые песьні на трэці дзень мармыталі сабе пад нос ці ня ўсе ўдзельнікі літ.экспрэсу) і яе музычны хаўрусьнік Андрэас Матсан

Выдатныя слухачы ў Анатоля Вярцінскага :)

Барыс Пятровіч ХХI cтагоддзя ды грамафон ХІХ стагоддзя :)

У Толіка Івашчанкі - цудоўная жонка. А гэта мая безнагодная гнюсная інсінуацыя :) Грэх было не скарыстацца момантам :)

Людміла Рублеўская ў Музэі беларускага Палесся: "Каго ж з сучасных літаратараў ён мне нагадвае?":)

Мікаэль Ніэмі і наш люба_дарагі_беларуска_прасунуты Стэфан Эрыксан у дворыку Пінскай дыяцэзіяльнай курыі

А гэтым здымкам Алеся Разанава асабліва ганаруся - нейкая настолькі атмасфэрная ды натуральна_мысьлярская поза ў яго атрымалася - хоць манумэнт ваяй "Натхненне прысьпела нечакана..." :))


ІІІ. некаторыя УРАЖАННІ:
Піна. Эх, шкада надвор'е ня выдалася на тое, каб праплысьці на паромчыку маршрутам: бераг-бераг...
То будзе нагода вярнуцца)

Арганізатары паказалі тое, чым яны рэальна ганарыліся, што ня можа пакінуць раўнадушным... Спартыўны комплекс (басэйн, лёд, спарт.пляцоўка - адна спакуса, а так карцела, так карцела: бултыхнуцца, паганяць мячык, а можна было толькі, як у маленстве, калі у краму трэба, а капейчыны няма, "вочкамі паглядзець" на дэманстрацыю трэніроўкі :)

Мэблевая фабрыка (уразіла перадусім швэдскіх гасьцёў :)

Пінская дыяцэзіяльная курыя - тут маленечкія дзеткі сьпяваюць хвалу Госпаду па-беларуску... Гучыць тое сапраўды па-боску:

Трактар ля ўваходу ў Музэй беларуска Палесся (уразіў усіх!) - і мы на яго ўсе тэрмінова паназалазілі і паназапечатляліся :)

Партытура Напалеона Орды

Плякат у Музэі беларускага Палесся (там, як у Грэцыі, ёсьць усё: ад партытураў Напалеона Орды да выставы матылёў!)

Усім дзякуй! Гэта было цудоўна! Да новых сустрэч на Бацькаўшчыне! :)
© Валерыя Кустава (Валярына)

літаратура, Баранавічы, Пінск, 2009, выступы, справаздачы, фотаздымкі, імпрэзы, sweden

Previous post Next post
Up