У гэтым годзе гэта: Някляеў, Аксак, Рыжкоў і Сыс (усіх віншую яшчэ раз!).
Пра іх ужо напісалі і нафоткалі
Сева,
Толя,
Сяржук,
Ася і нашыя разнастайныя СМІ. Уручэнне літаратурнай прэміі "Дзеяслова" "Залаты апостраф-2008" наўздагон "Залатому апострафу-2007" прайшло камэрна і сымпатычна. У сваю чаргу хачу адзначыць - і смачна:
Ёмкая справаздача і
фота-тосты ад Асі Паплаўскай, у тым ліку два асабістыя моманты:
"Лічны мумэнт" №1:
І "лічны мумэнт" №2:
А вось ніхто ня мае, а я выкладу ўрачыстаю прамову пераможцы ў намінацыі проза, якую наздымала, як умела.
Паэт Уладзімір Някляеў чытае і сьпявае свой верш "Сьцяг" (унікальнае відэа! :):
Click to view
© Валерыя Кустава (Валярына).