Францыя ў сэрцы Беларусі

Mar 12, 2009 20:05





Літаратурна-музычная імпрэза “Францыя ў сэрцы Беларусі” запрашае 16 сакавіка 2009 года а 18.00 усіх жадаючых у Дом Дружбы (вул. Захарава, 28, ст. м. Плошча Перамогі).

У праграме: творы сучасных беларускіх літаратараў, натхнёных Францыяй і французскай культурай, пераклады, французскі танец, французскія і беларускія песні ў перакладзе, выстава беларускіх коміксаў і многае іншае.

Чакайце арыгінальнага прачытання знаёмых і незнаёмых тэкстаў і здзіўляльных адкрыццяў! Вечарына пройдзе на дзвюх мовах - беларускай і французскай. Дыялог гэтых дзвюх мілагучных моваў абяцае быць прыгожым і адметным. Ласкава запрашаем усіх цікаўных!

Удзельнікі праекта:

Французскі выдавец Іў Пруд’ом,
Перакладчык і прыватны выдавец Зміцер Колас,
Пісьменніца, крытык, аўтар шматлікіх паэтычных і празаічных зборнікаў, літаратурны аглядальнік газеты “Беларусь сегодня” Людміла Рублеўская,
Прафесійны перакладчык, аўтар шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій, дацэнт МДЛУ Леанід Казыра,
Літаратар, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, прозы і эсэ Леанід Дранько-Майсюк,
Паэт магістр мастацтвазнаўства, аўтар трох кніг, рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Валярына (Валерыя Кустава),
Літаратар і крытык, аўтар некалькіх паэтычных кніг, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Віка Трэнас,
Паэтка, арганізатар паэтычнага тэатра АРТ.С. Аксана Спрынчан,
Перакладчык, літаратар, перформер, мастацтвазнаўца, аўтар зборнікаў культуралагічных эсэ Юрась Барысевіч,
Паэт, перакладчык, эсэіст, аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі і перакладаў, выкладчык БДУ Андрэй Хадановіч,
Магістр філалогіі, выкладчык Дар’я Брыч,
Музыкант, гісторык, літаратар Яраш Малішэўскі,
Прафесійная выканаўца, студэнтка МДЛУ Кацярына Сакоўская,
Рэжысёр, паэтка, студэнтка БДУКІ Алёна Беланожка,
Удзельніцы школы гістарычнага танца “Залаты двор” Яна і Хрысціна Шэляговіч,
Бард Вадзім Клімовіч,
Паэтка і перакладчыца Юлія Новік.

Сумесны тэатральны праект асацыяцыі Demain le Printemps (Францыя) і МГА Teatro (Беларусь)

Вечарына “Францыя ў сэрцы Беларусі” адбудзецца ў межах міжнароднага свята франкафаніі пры падтрымцы амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама Дома Дружбы.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці тут.

літаратура, Францыя, імпрэзы, пераклады, праекты, вечарыны

Previous post Next post
Up