Чыжоўскія могілкі. Гісторыя другая. Аскепкі старых мінскіх могілак

Jul 19, 2017 19:54

Гісторыя першая



Калі вандруеш па сучасных вялікіх мінскіх могілках, то час ад часу трапляеш на надмагіллі, якія не стасуюцца з датай заснавання могілак. Як такое магло стацца і чаму так адбывалась?

Крышку пра гэта распавядае муфцій Абу-Бекір Шабановіч:
"В 1962 году татарское кладбище снесли. Сносили для того, чтобы просто от него избавиться. Ничего строить на его месте не планировали. Накануне по радио было объявлено, чтобы татары готовились к перезахоронениям. Некоторых перезахоронили. Например, в Дражне я обнаружил около сотни таких могил. А в Ивье нашел могилы тех татар, у которых мы жили в студенчестве. Там похоронена Фатима. До сих пор, когда я бываю в Ивье, обязательно посещаю могилы своих родственников, а потом иду к ней. Но основные захоронения на татарском кладбище сровняли с землей бульдозерами."
http://bolshoi.by/gorod/tatarskij-sled/

У расповяд закралася памылачка: у 1962 годзе быў зруйнаваны мінскі мячэт, а могілкі зраўнялі з зямлёю у 1974. Прыкладна такі лёс напаткаў габрэйскія і лютэранскія могілкі Мінска.
Перахаванні і помнікі з былых татарскіх могілак можна знайсці і на Чыжоўскіх могілках.









1970-е - чорныя гады для старых мінскіх могілак. Так у гэты час былі зачынены габрэйскія могілкі па вуліцы Калектарнай.















І зусім нечакана было cустрэць помнік, магчыма, з лютэранскіх могілак, якія таксама былі знішчаны ў 1970-ых.

На жаль, не магу расчытаць, што напісана ў верхняй частцы помніка дарагога быцькі і любімага брата Jacob Micdal, які пакінуў гэты свет у 1904 годзе ва ўзросце 31 года, але эпітафія на им прыгожая: "Ад вачэй далёка, ля сэрца вечна блізка!"







З.Ы. Тут сябра дапамог з надпісам на нямецкай мове:
Hier ruhet in Gott mein (неразборліва) Gemahl, meiner teurer Vater, unser lieber Bruder Jakob Migdal. Dem Auge fern, dem Herzen ewig nah!

Тут спачывае з Богам мой (неразборліва) муж, мой дарагі бацька, наш любімы брат Якаб Мігдал. Ад вачэй далёка, да сэрца навечна блізка!

Чыжоўскія могілкі, Мінск

Previous post Next post
Up