Перевод из классика

Dec 25, 2021 00:47

https://youtu.be/CaKgs6TjTtg

image Click to view



"Шчаслівых Калядаў
Дзівосныя сны
Мы чуем праз краты
Дыханне вясны

Шчаслівых Калядаў!
Прэч смутак і страх!
Няўзгоды й нядолі
Развеюцца ў прах!

Шчаслівых Калядаў!
Год новы ідзе,
Наш вецер свабоды
Яднае людзей

Шчаслівых Калядаў,
Мы разам, сябры!
Цяпло нашых сэрцаў
Растопіць муры!

Шчаслівых Калядаў!
Прэч смутак і страх!
Няўзгоды й нядолі
Развеюцца ў прах!

Наш вецер свабоды
Яднае людзей
Шчаслівых Калядаў!
Год новы ідзе

Прыйшоў святы вечар,
Застанемся тут
Дзе нашае сэрца
Жыве Беларусь!

Вецер вольны
Свята ў доме
Вецер вольны вей."

беларусь, видео, искусство, язык, музыка

Previous post Next post
Up