Nov 02, 2011 22:47
чамусьці з дзяцінства люблю той момант, калі перадзімовая прыборка скончаная, вымытыя і заклеенныя на зіму вокны стаяць ціха і ўрачыста...яны становяцца абсалютова празрыстымі і нібыта большымі і вышэйшымі...і праз іх прыемна ўзірацца ў завірухі апалага лісця, і трошкі сумна...прыемна пакінуць паміж двайнымі шыбамі да вясны нацюрморт з навагодніх цацак, ці яблыкаў, ці высушаных кветак...а ўвесну з трэскам раскрываць гэтыя вокны , прыбіраць праявы мінулай зімы прэч.
але гэта яшчэ не хутка, не зараз...зараз шыбы ўрачыста ззяюць, рыхтуюцца да сустрэчы з новай гаспадыняй сусвету....
настрой,
восень