(no subject)

Dec 30, 2009 01:15

хто як, а я ўжо пачаў сустракаць НГ. але як звычайна не бачу ў зьмене датаў, хоць бы і сканчаюцца зараз ужо нулявыя гады дваццацьпершага стагоддзя, нічога экстраардынарнага.
паколькі зараз я трохі п'яны, спадзяюся, што ў апошні працоўны дзень году, то бок сёньня, можна будзе з чыстым сумленьнем займацца пракрасьцінацыяй (о, нарэшце я ўжыў гэтае слова ў ЖЖ) і нічога за гэта ня будзе.
"хросны бацька" з after-party мне спадабаўся, але кіно не зайшло. і я ўдзячны лёсу, што жыву не ў пачатку XX стагоддзя, а ў часы інтэрнэту, мабільнікаў і кампутарных спецэфектаў. хаця думаю, што ў сярэдневеччы я б таксама сябе знайшоў.
варта сказаць, што brazgotka выглядае афігенна, і яе вобразу дужа пасуюць шляпка і тонкія цыгарэты.
агулам я вельмі рады, што знаёмы з кучай класных людзей, з часткай якіх мо з паўгадзіны таму піў піва. на гэтым выпіваньні піва прыйшоў да меркаваньня, што ў 2010 трэба будзе вярнуцца ў ЖЖ hondurazian, бо гэты нік клёвы і харазматычны. так што зараз вы чытаеце апошні запіс urban-survivor. ці адзін з апошніх. з чым вас і віншую.

усё, я спаць.

UPD: а яшчэ я даведаўся, хто аўтар "Зянон-хопу", але нікому не скажу.

UPD2: ого, а мяне чытаюць праз rss. навіна, аднак.
Previous post Next post
Up