godfather-club

Dec 18, 2009 10:36

учора паклаў на аўтар канцэрт nrm, гульню ў cx і дзьве пляшкі лекаў ад прастуды і меланхоліі (якія зрэшты спажыў з большага самастойна) дзеля таго, каб злавіць дужа банальны на мой погляд інсайт:

усё ёсьць шлях і ўсе мы шляхцічы на гэтым шляху.

то бок ня важна, прадмет, істота, ляціць ці стаіць, застыгныўшы, ён/яна/яно/яны/я/ты/вы/мы рухаемся па пэўнай ці метафарычнай траекторыі зь небыцьця, ад дому, каб зноў патрапіць у небыцьцё, вярнуцца да дому, ад прачынаньня да засынаньня і наадварот, кожнае імгненьне, дзень і ноч, тыдзень, месяц, квартал, год, вечнасьць нарэшце. але ня мае значэньня гэтая кропка вяртаньня, навяртаньня, яна ж кропка сыходу, бо гэта толькі пачатак і канец, перадумова і вынік, альфа і амега, а важны не рэзультат, а працэс: бэта, гама, дзэта, лямбда, пі, ро, сігма, таў і іншыя літары і чэкпойнты гэтай дарогі...

upd: перачытаў, прыйшоў да меркаваньня, што бальзам беларускі ўсё яшчэ дзейнічае, хаця столькі часу прайшло.

upd2: задумаўся, ці слушна зводзіць шлях і шляхту да агульнай этымалогіі, ці гэта проста супадзеньне і філалагічная містыфікацыя. але ўсё-ткі вайна - таксама дарога, а дарога - вайна, таму пофіг.

upd3: такія дурацкія плыні сьвядомасьці я і сам ніколі не камэнтую. właśnie co tu można powiedzieć? nic.

upd4: от жаж, знайшлося людзям, што сказаць. :)
Previous post Next post
Up