(no subject)

Dec 07, 2009 14:06

Было дзіўнай прыемнасьцю пабачыць у нядзелю на занятках па танцавальна-рухавай тэрапіі jollia. Зрэшты, яе пытаньне, чаму я туды хажу, то бок якія ў мяне праблемы, дагэтуль уводзіць мяне ў стан глыбокай задуменнасьці, бо я насамрэч ня ведаю, якія ў мяне праблемы, і гэта, напэўна, і ёсьць мая праблема :)

reaktivny_puz і сатаварышы - вялікія малайцы па поваду... м-м... мерапрыемства пра Цоя і яго сьцяну ў тую ж нядзелю. Мае ім рэспекты.

А, агулам, калі не лічыць першага нечаканага месца ў РэдЛайне і ўсяго вышэйнапісанага, выходныя пачаліся з алкагольнага ап'яненьня і прайшлі з большага ў сьне.

P.S. І як бы жудасна гэта не гучала, заўтра ў мяне будзе доступ да інтэрнэту і дома - на БайФлае мне далі мадэм з антэнкай у пакеціку з пупырышкамі.
Previous post Next post
Up