бібліяфілія як алкагалізм

Nov 06, 2009 11:58

большую частку грошай я марную на кнігі, бо чытаць іх з манітора не люблю. надыйдзе час, і я прадам тэлевізар, які я і так гляджу вельмі рэдка, каб набыць што-небудзь пачытаць.

сёньня ўзбагачуся на чатыры кніжкі: адну мне толькі што прынесла lavitae («Long Way Round» by Ewan McGregor & Charley Boorman) - балазе, што бясплатна - і яшчэ тры замовіў на vilka.by (уразіўшыся першым раманам Іржы Грошэка «Лёгкі сьняданак у ценю нэкропаля», захацеў пачытаць усе астатнія)

а так, я чытаю заўсёды, калі выдаецца магчымасьць, і амаль што заўгодна: ад глямурных часопісаў да слоўнікаў і энцыкляпедый.
Previous post Next post
Up