Лісьце падае з дрэў - аднаўленьне сваё у прыроды,
А смуга па начох ўсё стаіць і стаць над ракой.
Лес тваіх валасоў, твае вочы нібыта балота,
Бо на сьвеце ніяк быць няможна прыгожай такой.
Лісьце жоўтае гэта ў далоні свае ты зьбіраеш,
Ужо не зьзяе яно і ляжыць на халоднай зямлі.
А ты з сэрцам маім, нібы вецер з тым лісьцем, гуляеш.
Яно тлее ў вагні - толькі мару, прашу, не спалі.
Твае вусны мяне забіваюць, іх смак - мне пакута.
У сьвятле ліхтароў ад тваіх валасоў я губляю глузды.
Безь цябе не магу, бо тады як кайданкамі скуты,
А з табой - я імкнуся пакінуць цябе назаўжды.
Пераклад зрабіў учора ў гасьцях у
innerika, харошай дзеўчыны, зь якой нас аб'ядноўвае некалькі месяцаў добрасуседзкага існаваньня ў адной кватэры напрыканцы 2006 году, хроснай маці маёй малодшай коткі Барбары. Акрамя перакладу, бліноў і гарбаты пазнаёміўся з забаўным рыжым сабакам па мянушцы Ясенін, які доўга і насьцярожана на мяне гырчэў, а потым палюбіў, але без асаблівай узаемнасьці з майго боку, бо да кашэчых я адчуваю большую сімпатыю.