Marlene Dietrich - Sag mir wo die Blumen sind

Sep 24, 2009 18:00

- Адкажы, дзе кветкі ўсе,
што квітнелі ў полі.
Адкажы, дзе кветкі ўсе.
Дзе мне іх знайсьці?
- Кветкі, што квітнелі ў полі,
дзеўкі пазьбіралі;
дзеўкі пазьбіралі,
каб вянкі сплясьці.

- Адкажы, дзе дзеўкі ўсе,
што зьбіралі кветкі.
Адкажы, дзе дзеўкі ўсе,
што вянкі плялі.
- Дзеўкі, што зьбіралі кветкі,
з хлопцамі гулялі,
а як пагулялі,
замуж ўсе пайшлі.

- Адкажы, дзе ўсе хлапцы,
што мужамі сталі.
Адкажы, дзе ўсе мужы
дзевак-маладзіц.
- Хлопцы, што мужамі сталі,
усе пайшлі ў салдаты.
На вайну пайшлі мужы
дзевак-маладзіц. - Адкажы, салдаты дзе,
што край баранілі.
Адкажы, салдаты дзе,
мужныя ў баі.
- Усе салдаты бравыя,
што край баранілі,
у магіле братняй усе,
у сырой зямлі.

- Адкажы, магілу тую
як я адшукаю,
Адкажы ж ты мне хутчэй,
як яе знайсьці.
- А магілу тую ты,
братнюю магілу,
знойдзеш лёгка, бо над ёй
кветкі узыйшлі.

- Адкажы, дзе кветкі ўсе,
што квітнелі ў полі.
Адкажы, дзе кветкі ўсе.
Дзе мне іх знайсьці?
- Кветкі, што квітнелі ў полі,
дзеўкі пазьбіралі;
дзеўкі пазьбіралі,
каб вянкі сплясьці.

tvorčaść, пераклад, песьні, pierakład, вершы

Previous post Next post
Up