Rybak rybak nałaviŭ

May 22, 2009 16:07

Так даўно, што я ўжо забыўся,
Закахаўся ў дзеўчыну адну.
Бляск вачэй і трывожны грукат сэрца
Для мяне тады былі ў навіну.

Кахаць казку так балюча,
Хоць ня бачу ў гэтым плён,
Мне няважна, калі нават звар'яцею,
Бо на мне і так праклён.

Дзень увесь у звадах, спрэчках, сварках.
Ноч змывала ўпікі і дакор.
І ніхто ня мог такі навесьці смутак,
І ніхто ня мог узьнесьці так да зор.

Я ня ведаў, што было са мною
Як раптоўна зь ёю лёс разьвёў
Я цяпер паўсюль яе шукаю
Як знайду, пачнем мы ўсё наноў

Кахаць казку так балюча,
Хоць ня бачу ў гэтым плён
Мне няважна, калі нават звар'яцею,
Бо на мне і так праклён.

tvorčaść, песьні, pierakład, вершы

Previous post Next post
Up