Справаздача з першай гульні на новым стадыёне з Салігорскім Шахцерам 05.06.2015
Нарэшце надыйшоў той святочны дзень у які мы гулялі на нашым новым стадыёне, на якім павінны былі гуляць яшчэ у пачатку мінулага сезону, але у сувязі з вельмі доўгім будаўніцтвам і папяровай валакікай адкрыцце зацягнулася. Таксама не зразумелы дзеянні кіраўніцтва клуба адкрыць недабудаваны стадыён ў траўні, ды яшчэ ў будні дзень. Значна лепей было б каб адкрыццё адбылося ў дзень першай гульні. Але не гледзячы на ўсё гэта вось яна першая гульня на новым стадыёне супраць Салігорскага Шахцера з якім большасці мінулых сустрэч скончыліся паражэннямі і які знаходзіцца значна вышэй ў турнірнай табліцы. Ня гледзячы на гэта верым у каманду і ў першую перамогу ў родных сценах і ідзем на сектар каб падтрымаць хлопцаў і разам здабыць вельмі патрэбную перамогу. Прыйшло падтрымаць не шмат, каля 40 чырвона-сініх, але галоўнае не колькасць, а якасць. І на праканцы сустрэчы тыя хто сапраўды падрымлівалі каманду і верылі ў перамогу былі узнагароджаны прыгожым голам Макася ў вароты Шахцера, які і прынёс нам неабходную перамогу, першую перамогу на новым стадыёне. І такіх перамог будзе цяпер значна больш, лепшае наперадзе.
Хадзіце на футбол, падтрымлівайце ФК МЕНСК.
Крыху фота з сустрэчы