Выходныя ў Вільні, або Ляпіс CREW!

Oct 31, 2012 18:20

Оригинал взят у unia_09 в Выходныя ў Вільні, або Ляпіс CREW!



Трошкі фота з Вільні, дзе нам пашанцавала пабываць на канцэрце Ляпіса і на гульне Жальгірыса, у гэтыя выходныя!



Вандроўка пачалася з шматгадзіннага стаяння на мяжы..(
Карацей, наш бус на шляху ў Літву прастаяў па некалькі (3-5) гадзін на кожнай мяжы..і на абратным шляху амаль таксама.. Вельмі сумна ўсё гэта.. на мяжы стаішь па часу болей, чым складае сама дарога да Вільні.

Еўропа! )






Па прыездзе на месца мы прыступілі да агляду горада і славутасцяў, не забываючы пры гэтым часам пакідаць за сабой пазнакі ў выглядзе налепак! ;)
Увогуле горад спадабаўся, хаця я і чакаў нешта большага...))







Мінчукі ўжо тут! )



Помнік Гедыміну!












Не абышлося і без паходу ў Акропаліс, у якім мы, як "сапраўдныя Беларусы" закупіліся шмтокамі! ))



і пабачылі налепку нашых Беларускіх хлопцаў з Down The Tyrant!



Ну далей усё тое ж пазіраванне, фота мясцовых прыгажосцяў ды мінімальны вандалізм...)























На гэтым культурная частка скончылася....

..і пачалася частка канцэрту..



нажаль фота з самаго канцэрта няма..бо ў такой атмасферы нельга трымаць нешта у руках і пстрыкаць фотаапаратам..;)

але фота і відэа шмат на розных сайтах, і суполках:
http://www.youtube.com/watch?v=Cyex1HpO8wI&feature=player_embedded 
http://vk.com/album-17036699_164828932
http://generation.by/doc14-650.html

http://www.youtube.com/watch?v=3ht87eUbFfU&feature=player_embedded

Ад сябе скажу, што канцэрт быў проста супер! Ляпісы рабілі жару! ) Слэм пад кожную песню, атмасфера проста цудоўная..карацей..гэта трэба адчуць..



У гэты вечар мы былі здаволеныя усім на ўсе 100%



Ну і чаму ж не зфоткацца з крутымі мужыкамі-змлякамі..))






На гэтым частка канцэрту скончылася, прычым на вельмі цудоўнай ноце! Ляпісы малайцы! Канц супер! Вільня супер! )

На наступны дзень была магчымасць схадзіць на мясцовы футбол! Мы вырашылі не адмаўляцца ад яе! )

Не ведаю чаму, але праз гэтыя вельмі сучасныя турнікеты...ніхто не праходзіць..



Наконт футбола і наогул "двіжухі" у Вільні..ды нават Літве магу сказаць, што абсалютна не чакаў такога..
На самой справе колькасць актыўных фанатаў не вельмі адрозніваецца ад Беларускай..калі Літоўская не менш..нават..
Уваход на стадыён...не ведаю нават што і сказаць пасля нашых рэаліяў.. стаіць адзін мужычок у накідцы.. які не глядзіць ні квіткі на гульню, НІЯКАГА "шмона"! На уваходзе тупа няма акабаў.. адзін мужычок.. і ўсё...проста табе адчыняюць браму..ты уваходзіш, за табой зачыняюць..усё! Нясі што хочаш! Паліцыі на стадыёне мы заўважылі аж.. 2 чалавекі..якія павольна, не спяшаючыся.. хадзілі недзе каля поля..Каля сектароў, пару сцюардаў.. і зноў жа.. хадзі дзе хочаш, рабі, што хочаш.. ніхто нічога не забараняе..хочаш сядзі, хочаш стой, хочаш хадзі...Вядома трэба адзначыць што і колькасць людзей на гульне была вельмі мінімальная..але у нас не больш..а мусароў, ўсякай дыбільнай лухты ,больей у сто разоў!







Сектар гаспадароў - Zalgiris



Сектар гасцей - Siauliai









Гасцінцы дамоў ;)



Асаблівая падзяка дзяўчынкам з кватэры, за добры прыём! ))

Падарожнічайце!!!
Вандруйце!!!
alies1067(с)

Previous post Next post
Up