Не памятая па чыёй спасылцы у ЛЖ, перачытаў
расповед Алкаева, былога кіраўніка растрэльнай каманды (ён жа заяўляе, што выдаваў пісталет для забойства беларускіх палітыкаў 6,5 гадоў таму). У апошняй частцы тэксту ёсць падрабязнае апісанне працэдуры смяротнага пакарання. Здзіўляе, да якой ступені грамадстава адмяжоўваецца ад такіх частак сваёй дзейнасці, як смяротнае пакаранне. Добрая ілюстрацыя да філасоўскіх назіранняў
М.Фуко. Надзирать и наказывать. У літаратуры мне сустракаўся сюжэт з растрэлам, які ўразіў. Ён жа канчаткова зафікасаваў мае антыкамуністычныя погляды.
В. Быкаў. Жоўты пясочак.