З нагоды гэтага:
http://www.livejournal.com/users/mauz/360419.html Мне гэтыя высілкі не зразумелыя. Ясна, што Белтэлекаму грошай хочацца, дык каб нічога не рабіць. Але ж і на перспектыву думаць трэ.
Пераходзіць самім на інэт і прапагандаваць новую паслугу,
ці ўвогуле пераходзіць чыста на правайдынг і зарабляць за кошт масавасці.
Усё роўна інтэрнэт выцісне аналагаваю тэлефанію, аналагавае радыё і аналагавае тэлебачанне.
Начорта пракладаць столькі каналаў для інфармацыі, калі можна зрабіць адзін? Гэта таксама аргумент супраць тэлебашні (дасць бог заглохне дурнота). Лепш $100mln патраціць на разгортванне інэту і IP-трансляцыю тых жа каналаў.
Хаця ў гэтым выпадку прапагандыскі эфект знікне. Гэта і вырашае пакуль лёс такіх праектаў.