1 траўня vs 1 мая

May 01, 2020 16:48




1 мая мяне ў прымусовым парадку гналі на дэманстрацыю, фальшаваную наскрозь падробленай радасьцю і штучным працоўным энтузіязмам. Нярэдка ў гэты "чырвоны дзень" надвор'е было надзвычай паганым, здараўся нават мокры сьнег... У любым разе, 1 мая ты не належаў самому сабе, а мусіў засьведчыць, што ёсьць паслухмяным вінцікам савецкай машыны. Вінцікам з партрэтам члена палітбюро ў руцэ і таемнымі марамі пра піва пасьля праходу школьнай калоны па цэнтральным пляцы месца...
1 траўня я вольны рабіць, што хачу. Адрыжкай савецкай мінуўшчыны гэты дзень застаўся дзяржаўным сьвятам (чытай - халяўным выходным). Дык чаму гэтым не скарыстацца? Травень шапоча сонечнымі зайчыкамі ў маладой траве. Можна зырыць кіно, можна наведаць сяброў, можна паехаць на рыбалку, што я сёньня і зрабіў. І тут так: хто ні разу не рыбак - той мяне не зразумее, той, у каго усхвалявана б'ецца сэрца, калі важкая рыбіна топіць паплавок ягонай вуды, у тлумачэньнях патрэбы не мае. Кайф невымерны і непадробны! Але лішні раз нагадаю: Бог за дзень, праведзены на рыбалцы, дадае рыбаку тры дні жыцьця. І гэты зусім не фальклёр, а артыкул Канстытуцыі РБ ))


рыбалка, празьнік, дзень

Previous post Next post
Up