Мікола Зімовы

Dec 19, 2019 15:00





*    *    *
Зайшоўся Мікола на госьці,
наракаў на сучасны сьвет,
настальгаваў па былым,
калі маразы лютавалі
і ўдосталь хапала сьнегу...
А вось цяпер...
Мікола кульнёў аглаблёвую чарку,
спрытна ўлез у красоўкі свае,
паабяцаў паспрыяць у дарозе,
але прашаптаў па сакрэце:
Зімы не чакай,
хоць я і Зімовы Мікола

словы, сьвята

Previous post Next post
Up