Мёд

Jul 09, 2017 21:31




Сучаснай гарадской шкалаце, што тусіць па сушы-барах ды піцэрыях, а паляндвіцу блытае з гаспадарчымі пабудовамі, ніколі не зразумець боскі смак мёду ў сотах, калі амброзія, вартая Бесьсьмяротных, расьцякаецца па тваім паднябеньні гармоніяй усіх тутэйшых кветак, памножанай на тонкі водар беларускага лета. Жывы бурштын, нябёснае золата, ласунак багоў... Эпітэты можна падбіраць бясконца, але сутнасьць ад гэтага не мяняецца. Мёд у сотах - тутэйшае шчыраваньне і раскоша, якія яднаюць мяне з далёкім продкам, што жыў 10 тысяч гадоў на гэтай самай зямлі. І яшчэ адно. Мёдам у сотах пчаляр ніколі не пачастуе чалавека выпадковага, няшчырага, прыблуднага. Мёд у сотах - вышэйшая адзнака даверу і шчырасьці.
Мне такі давер выказалі, пастараюся яго апраўдаць...

пчолы, тутэйшасьць

Previous post Next post
Up