Мабілка

Nov 18, 2016 15:06

За тыдзень на мне на мабілку затэлефанавалі 6 чалавек, я набіраў толькі 4 разы. Ні адзін званок не быў такі пільны, каб не дачакацца стацыянарнага тэлефону ці нават асабістай сустрэчы. Узьнікае пытаньне: нафіг тая мабілка патрэбная? Бо на сёньня - гэтае маленькае прыстасаваньне, якое ляжыць у маёй кішэні і спраўна выцягвае з яго грошы. Да таго ж, з дапамогай мабілкі можна высьвятліць маё дакладнае месцазнаходжаньне. Гэтая акалічнасьць, з улікам партызанскіх сьхільнасьцяў маёй натуры, не падабаецца мне катэгарычна.

назіраньне, мабілка

Previous post Next post
Up