Правільны халестэрын

Mar 26, 2015 18:56




Калі шлях ня блізкі, а пры дарозе няма ні пяльменных, ні чабурэчных, ні блінных, ні, крый божа, МакДональдсу, то парупіцца пра "гамбургер" мясцовага разьліву мусіш ты сам. Працэс прыгатваньня займае каля 5-7 хвілін. Складнікі класічныя: падсмажаная на агні грудзінка, чорны хлеб, сьвежы гурок. Бонусам - цудоўнае надвор'е, чысьцюткае паветра і казулі, якія гарцую па полі і цешаць тваё вока, пакуль ты спажываеш правільны халестэрын.

кухня, падарожнае

Previous post Next post
Up