...

Nov 13, 2020 14:36

Стась Карпаў
Дзякуй, божа. Што скажаш тут. Дзякуй, божа.
За тое, што я выходжу, але прыходжу.
Што мы выходзім у горад - нібы у ложу
У прыпазненні рушыўшы праз двары.
Схадзілі і пакурылі ля агароджы
І дзень завяршаецца. Дзень такі харошы.
Мы ля ўваходаў скінем свае галошы,
Насвістваючы песеньку пра муры.
О, я там быў! гадзіну пражыўшы фонам,
Са сцягам хутчэй як белым, чым бел-чырвоным
За тое ад прадзедаў, бла-бла-бла, яго нам
Пакінулі, быццам лепшае са сцягоў.
І дзякуй неверагодным нам і кандыдатцы,
Вось працадзень у нашай нялёгкай нядзельнай працы.

... А ён, бядак. Ён выйшаў каб там застацца.
Каб мы цяпер прыходзілі да яго.

#явыхожу

вершы, #явыхожу, ШОС

Previous post Next post
Up