Натуральная афарбоўка

Jul 18, 2020 19:54

Пакуль традыцыйна з'ехала на лецiшча на выхадныя, можна крыху адпачыць у iнфармацыйным вакууме 8) I зрабiць чарговы пост. Зноў змянiла афарбоўку, гэтым разам ужо не схаваныя асобныя колеры, а ўсё 8) Жартую, што фарбуюся выключна ў натуральныя прыродныя колеры. Вясёлка.. Паўночнае ззянне ;) Так крута атрымалася, што не магу спынiцца i не рабiць увесь час сэлфi %)) Таму тут будзе шмат мяне i сiне-зялёнага колеру ;)



Гэта я яшчэ чакала майстра 8)



Гэта фота адразу пасля афарбоўкi






Дарэчы, менавiта такое фота выбралi для профiля на новай працы 8)))



А гэта крыху пазней. Зараз я нядрэнна выглядаю ў любым iнтэр'еры 8)





Сябры кажуць, я выбiраю колер пад вопратку. Хм, чаму гэта?)))





Асобна парадавала фотазона Камунаркi ;)



Працоўнае 8)




I пасляпрацоўнае ;)



А гэта праз два тыднi, ужо крыху вымытыя фарбы, усё яшчэ крута (асаблiва ўражвае дзяцей, але i дарослыя кажуць, што крута, нават незнаёмыя 8))





Карацей, не ведаю, што я сабе раней думала 8)) Калi нiшто не перашкодзiць, наступным разам размалюем пад вагонь, потым - ваду 8) А потым яшчэ што прыдумаю ;)

colors, photos

Previous post Next post
Up