Лета, бэз, вясёлка 8)

Jun 09, 2020 23:45

Атрымала тут столькі прыгажосці ад Юлі, што ўжо палову аватарак змяніла на новыя, а фота ўсё адно зашмат 8) Таму будзе асобны запіс 8)




Увогуле, намер быў зрабіць крыху фота з новым колерам, пакуль усё не змылася. І першапачаткова збіраліся неяк сустрэцца ў Лошыцкім парку. Але ж то надвор'е было не то, то часу не было, то гарачай вады %))) Нарэшце дамовіліся, что я прыеду на Грушаўку, і там можна будзе і памыцца, і зрабіць тыя фота 8)



План амаль што праваліўся з самага пачатку.. Бо пакуль я сохла пасля душа з кубачкам гарбаты, да мяне прыйшло кацяня Тэсла, паспрабавала забрацца па нагах, я дапамагла - ну вось і ўсё 8)) Нельга проста так сабрацца і пайсці, калі на каленях спіць кацяня 8)



Але нарэшце сабраліся - і тут новая засада. Юля ўяўляла, што знойдзецца прыгожы бэз, і з яго атрымаецца добры фон. Але ж чамусьці ўсё, што яна бачыла раней, было высока. Нават не адразу зразумелі, што гэта ж абарвалі ўсё, куды дацягнуліся.
Вось, напрыклад, гэта яшчэ даволі нізка кветкі, але для фона іх мала.



Таму атрымалася серыя фота "бэз ёсць дзесьці там уверсе" 8))













І вось так 8))



І яшчэ "фон ёсць, але насупраць сонца. Паспрабуй на лік тры адчыніць вочы і зрабіць выгляд, быццам бы ўсё добра" 8))





Прайшлі ўжо пэўна палову раёна, а фона ўсё няма. Вырашылі, што зялёны - таксама прыгожа 8)



(гэта я карыстаюся перапынкам, каб зрабіць фота інставожыка ў лісці каштанаў 8))



(а гэта я схавала вожыка ў кішэні 8))



Як на мой погляд, то гэта апынулася лепшым месцам для фота 8)







"Нармальныя фота" - гэта не пра мяне 8)



Але ж я старалася 8)



..ну як магла %))


(на фэйсбуку кажуць, я тут сама як вожык %))

Падаецца, што там нешта квітнее белым, але ж не, гэта сонца на траве і лісце. І крыху бачна вясёлку на валасах 8)







Яшчэ сустрэлі шыпшыну, не прайшлі міма 8)







Вось тут, дарэчы, лепш за ўсё бачна рэшткі той вясёлкі, дзеля якой усё і рабілася 8)))



А побач знайшоўся-такі куст, які не абарвалі, бо ён яшчэ не расквітнеў ;)









І вось калі мы ўжо вярталіся дадому, з іншага боку заўважылі нарэшце ідэальны бэз. Метраў пяць ад уваходу, але мы павярнулі не туды 8)))







А гэта фота з Лошыцкага парку, зробленае ў іншы дзень 8) Трэба было "выгуляць" львоўскую сукенку, якую я набыла там яшчэ ў верасні і ўсё чакала, калі ж пацяплее. Спачатку зрабіла колькі сэлфі, але ж на іх не бачныя гэтыя прыгожыя кветачкі ўнізе. Таму знайшла падвоенная дрэва, неяк уціснула паміж стваламі (і мурашамі) тэлефон, і з пяці таймераў (два - каб зразумець, дзе стаяць, тры - як стаяць) атрымалася так 8)



Наступным разам думаю фарбаваць або ў сіне-зялёны, або ў памаранчавы. Яшчэ не вырашыла 8))

colors, photos, Лошицкий парк, flowers

Previous post Next post
Up