Летукірдык!

Sep 20, 2016 22:18



"Ох, лето красное! любил бы я тебя,
Когда б не зной, да пыль, да комары, да мухи.
Ты, все душевные способности губя,
Нас мучишь; как поля, мы страждем от засухи;.."

Угу. Ето таварыш Гарматны. Пераканаўча, праўда? Ну дык жа класік, чаго там... Канечне, камарыкі, мушкі, а яшчэ капашэнцы-кляшчы, што асабліва любяць упівацца мужыкам у пахвіну, а жанкам у змесціва ліхвіка, - магутная прычына, каб не любіць гэтую ў цэлым слаўную пару года. У нас, бічоў (усяго толькі "былых інтэлігентных чалавекаў", а зусім не калякрамных заўсёднікаў)), - свае, не меней важкія прычыны ставіцца да чарговага лета з нявелькай прыязнасцю. Галоўная з іх укладаецца ў маленькую вобразную фразку: "няма як дыхнуць".
      Сёлета і насамрэч "не было як" - імпэтна ляпілі з сябрам печкі, каміны, барбекю, а ў вольны ад калымаў час да знямогі рабілі на асноўнай працы. Прыпаўзаеш, такі ўвесь замурзаны глінай ды цагляным пылам, удвор, скідаеш адзежыну і мітульгам - пад чорную бочку. А вада з яе зусім не ажыўляе, зацёплая бо. Потым крыху папазяхаеш над навінамі ад "Нн" і "Эха..." ды ў люлю. Нармальна...
      У мінулы панядзелак з "летнім душам" я завязаў. Маё "лета", дзякуй богу, скончылася.
      Абдавацца халоднай вадзіцай штовечар ці купацца ў кар'еры, вядома, не пакінуў - святое). А вось на ўсё астатняе (тыпу, там, "кіно-віно-даміно"), здароўя, на жаль, ужо не стае.

сам

Previous post Next post
Up