Сімвал

Mar 31, 2015 08:44



Мой брат Толя пасля сарака пачуўся старым чалавекам. Ні на што смяротнае ён не хварэў, проста банальна стаміўся жыць. Гаварыў пра стому часта, не хаваючы клопат ні ад каго. А ведама ж, калі ты адчуваеш сябе старэчай, то, нават пры адносна маладым рэальным узросце, - смерць твая непадалёк. Псіхолаг Гарыфулін назваў гэта феноменам псіхалагічнай старасці.

Нібы ў піку брату, пры сваіх 50-ці з гачком і прыдбаных за гэты час (сл. Б., нешматлікіх) больках усё яшчэ "маладжуся". Чорная гірка-двухпудовік, мая спадарожніца ад юначых гадоў, дасюль не надта спачывае. Пасміхаюся з зяцёў, якія ўнікаюць яе ("пусты занятак"), і ўскідваю чарговым разам над галавой. Яшчэ раз, яшчэ: глядзіце! Гэта ж і ёсць фізічны сімвал маёй псіхалагічнай маладосці!

сам

Previous post Next post
Up