Mar 14, 2014 20:52
Сёння тыя, хто ведае, што 2х2=5,
адзначаюць Міжнародны дзень чысла π
Спытаўся ў чатырох знаёмцаў майго прыкладна веку ці яшчэ памятаюць яны, што такое π?
Трое кіславата зморшчыліся: усё ты нейкую лабуду закруціш...
А чацвёрты запаволена ссунуў тылам далоні запойны пот з ілба і праказаў: "Як нехер снедаць. Калі скажу - пахмеліш?"
Вядома, я хмыкнуў: "Лёгка".
Ён і выдаў. Усё пра дачыненні даўжыні акружнасці і даўжыні яе дыяметру. Многае - пра дачыненні мясцовай улады і некаторых хатніх жывёл. Што-нішто - пра дачыненні верхаводаў адной суседняй дзяржавы і нейкага даўно акалелага яфрэйтара. Тут ён ужо больш π-π-каў, а заканчваліся словы на: -болы, -юкі і -дуны (што ты хочаш, адукацыя ў чалавека, як той казаў, "непачатая вышэйшая", сала ў акадэмію вазіць не давялося).
Мы зайшлі ў дом, я выняў з лядоўні расчатую пляшку, няхітрую закусь, дастаў з буфета чарку, паставіў усё перад таварышам і гасцінна прамовіў: "π".
dz