(no subject)

Feb 18, 2014 20:29



*

- Мне ў маленстве забаранілі гуляць з запалкамі, дык я выпараў з-пад печы прадзедавы крэмень і красала. Паўдня шорхаў адно аб другое, падтыркнуўшы ватку.

Рукі пазбіваў аж па самыя локці, але бабулін хлявок усё-такі падпаліў...

*

Картавенькі мужчынка скардзіцца:

- Жонка ў бальніцы, карова здохла… Вось і рабі, што хочаш (ён казаў, вядома, "па-свойму": "Зонка ў байніцы, каёва здох'я… і г. д.).

sm

Previous post Next post
Up