Адчаюга

Dec 14, 2013 19:31

      А другой гадзіне дня, калі вудакі ўжо крыху спатолілі прагу першага зімовага клёву (а хто-ніхто і іншую "прагу") на бераг затокі выйшаў мужчына з рыбацкім рыштункам.
      - Эй, мужыкі! Дзе тут на лёд можна выбрацца?
      - Дзе стаіш, там і выбірайся.
      - Ага, у мяне 160 кг ды яшчэ пуд шкуцця.
      - Ня сцы, тут здаравейшыя хадзілі.
      Цішком, цішком дзядзька ўссунуўся на лёд. Той адразу пачаў перасцярожліва трашчаць, прагінацца і... вытрымаў. Мужчына пакрысе асвойтаўся, прасвідраваў каля берага адразу з дзясятак дзірак. Сказаў сам сабе, але пачулі многія: "Трасцы я далей пайду, таго лёду - 4 сэмэ. Глыбіня... ох, бляха, - тут жа амаль 4 метры!.." На пакепванні вакольных веселуноў ("Цешчын сыночак... Бліны са здорам...") мужчына ніяк не адгукаўся. Наўрад ці ён іх чуў. Ён кавяліў. Натхнёна. Упэўнена. Спрытныя рукі раз-пораз перабіралі лёску, і аб лёд пачынаў біцца чарговы "матрос".

...Сёння ў многіх было рыбна. Дарэчы :), адзін толькі тузін маіх "самых таварных" акунёў заважыў 2,6 кг.

рыбалка

Previous post Next post
Up