Спаборцы

Mar 06, 2013 21:43

      Амаль кожны раз, як трапляю на лёд невялікай дняпровай затокі, бачу гэтую пару: жанчыну ў чорных беспамерных ватоўцы і ватніках ды мужчыну ў вятроўцы і штоніках з зялёнымі кляксамі. Звычайна з гадзіну яны мармышаць побач, а потым мужчына пачынае круціць па баках галавой і ўрэшце памыкаецца адысціся як мага далей ад "палавіны". Праз колькі часу тая знаходзіць уцекача і нязмушана свідруе лунку паблізу ад яго. Гэткая гульня ў даганялкі доўжыцца ў іх увесь светлы дзень.
      На гэты раз мужчына апынуўся каля нас з сябрам. Саша, добрая душа, адразу працягнуў яму загадзя падрыхтаваны мяшэчак з плоткамі:
      - На, Мішка, схавай. Можа, хоць сёння абловіш сваю Сцюардэсу.
      Моўчкі ўзяў. І, зірнуўшы крадком цераз плячо, паклаў мяшэчак у скрыню.

sm

Previous post Next post
Up