Feb 03, 2013 15:43
Жонка перабірае буракі для коз, ціхенька праклінае паганцаў-мышэй і разам наракае на сваю памяць:
- Ну трэба ж, адзін раз толькі забылася па-правільнаму пакласці ў падвал гародніну, як вось табе - мышэй невыводна.
- Што, зеллем не пераклала? - згадаў я Караткевічава "Карнея..."
- Пры чым тут трава? Яшчэ за мамай наша суседка баба Феня парáдзіла закладваць у схоў бульбу ці там буракі ў той дзень тыдня, з каторага пачыналіся Каляды. Як сталі так рабіць, ніколі мышы бульбу не чапалі. Ды ты ўспомні: ці было ў тыя гады ў нашым падвале што-небудзь пагрызенае?
- Здаецца, не...
Пасмяяцца? Прыслухацца?..
dz