Ось ще мої лінощі - хоч назва книжки Янки Саламевича мені давно відома, але інформацію про самого автора я почав шукати лише зараз:
Янка Саламевіч нарадзіўся ў 1938 г. у вёсцы Малая Кракотка (Слонімшчына) у сялянскай сям’і. Скончыў беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ (1960). Кандыдат філялягічных навук. Сябар СП СССР з 1989 г. У 1983 г. выпусьціў «Слоўнік беларускіх псэўданімаў і крыптонімаў XVI-XX стст.» Таксама займаўся фальклёрам, літаратуразнаўствам, перакладамі.
"...Знаёмы хлопец даслаў мне з Украіны тамтэйшы слоўнік псэўданімаў, і я падумаў: калі ва ўсіх ужо ёсьць такія слоўнікі, то чаму ў беларусаў няма."
"Можна лічыць, што я адзін выканаў працу цэлага інстытуту, у Польшчы такі слоўнік рабілі 18 чалавек. Пасьлядоўнікаў няма, моладзь чамусьці не цікавіць гэтая дзялянка. Цяжка сказаць, што чакае ў будучыні дасьледаваньне беларускіх псэўданімаў."
"Сёньня я працягваю ўносіць у сваю картатэку ўсё, што трапляе на вочы, я не гляджу хто гэта, журналіст, паэт ці нейкі выпадковы чалавек, калі ён падпісваўся не сваім імём, я яго фіксую."
"«НН»: А самі Вы карыстаецеся псэўданімамі?
ЯС: У мяне іх каля двухсот пяцідзесяці, калі я друкаваўся ў календары «Родны край», то, каб маё імя не паўтаралася часта, прыдумваў псэўданімы. Спачатку перабраў усе прозьвішчы са сваёй вёскі, дрэвы, кусты, што расьлі ў ваколіцах, нашы слонімскія словы. Псэўданімы як, бывае, прыдумваюцца: глянуў чалавек у акно, што першае ўбачыў, так і назваўся."
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=6123 Аксак: “Якая ваша самая вялікая нязьдзейсьненая на сёньня навуковая і творчая мара?”
Саламевіч: “Кажуць, што надзея памірае апошняй, дык спадзяюся яшчэ, што другое выданьне слоўніка псэўданімаў і крыптанімаў пабачу. Хоць духу, як кажуць, усё меней і меней, але хочацца патрымаць у руках гэты слоўнік”.
Аксак: “У першым яго выданьні было прыкладна чатыры тысячы псэўданімаў і крыптанімаў. А колькі будзе ў новым?”
Саламевіч: “Цяпер назьбіралася намнога болей - недзе каля дваццаці тысяч расшыфраваных. Я з 1961 году займаюся гэтым і знайшоў ужо, дзе хто нарабіў памылак з расшыфроўкай. Колькасна слоўнік павялічыўся да двух вялікіх тамоў”.
http://www.svaboda.org/content/Transcript/1338496.html