(no subject)

Apr 09, 2022 12:59


КатА свайго я заву - Кот.
КАта свайго я заву - Кат.
Рабскае племя заву - Скот.
Брата свайго я заву - Брат.

Колькі прыдумана намі слоў,
Накручана сэнсаў і пад, і на,
Але любоў - гэта проста любоў,
А калі вайна - то гэта вайна.

Вораг прыйдзе на мой парог,
Свет ягоны завецца - цьма.
А я свайго Бога заву - Бог,
Іншых імён у яго няма.

Ганна Севярынец
Previous post Next post
Up