Шведскі канцэрт па-беларуску 25 траўня!

May 24, 2012 14:49

Originally posted by valjaryna at Шведскі канцэрт па-беларуску 25 траўня!
25 траўня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.

Дан Андэрсан (1888-1920) - вядомы шведскі паэт, многія яго вершы зрабіліся песнямі, якія дагэтуль любяць і спяваюць. На музычнай вечарыне песні прагучаць па-шведску і па-беларуску ў выкананні Сафіі Лільі, Аляксея Жбанава, Віктара Рудэнкі і Кірыла Старасценкі. Шведскія музыкі Маціяс Свенсан, Марыя Ларсан і Сафія Лілья будуць акампанаваць на гітары, скрыпцы і флейце.

Вядоўца імпрэзы - Валярына Кустава.

Уваход вольны.




Previous post Next post
Up