Feb 13, 2012 23:15
Закахальныя анёлкі прасілі нагадваць пра Дзень Закаханых і запрасіць усіх у "Арт Сядзібу" на АНЁЛКА-PARTY .
Прыходзьце 14 лютага на АРТ СЯДЗІБУ (Куйбышава 22, гандлёвы дом "Гарызонт", другі паверх).
Пачатак а 17.00.
Уваход: вольны
Праграма:
1) Сустрэча з анёлкамі арт сядзібы Адэлькай і Янусем. Нарэшце, вы іх убачыце, пазнаёміцеся. Можна будзе паразмаўляць з анёлкамі, спытаць у іх усё што заўгодна, пафоткацца)
2) Фільм. НЕВЕРАГОДНЫ ЛЁС АМЭЛІ ПУЛЕН.
3) Выстава "Сардэчныя" творчага гурта "Art_Ist". Выстава прысьвечана Дню Закаханых, тым пачуццям, якія выклікаюць каханьне.
4) Вынікі конкурсу фотаздымкаў "Мы кахаем".
5) А таксама, да нас абяцала завітаць адна вельмі файная дзяўчынка - Валярынка Кустава і пачытаць нам свае вершы пра каханьне.
Прыходзьце з сябрам ці сяброўкай, альбо самі - сумаваць не дазволім! :)