Ужо заўтра, 13 лістапада, нас чакаюць "Літаратурныя дажынкі 2011"!
Як і паведамлялася раней чакаем вас у Крэве ў 14.00!
Падрабязнасці пра імпрэзу
тут.
“Літаратурныя дажынкі 2011” у Крэве 13 лістапада
На вуліцы восень. Прыстаў час збіраць ураджай - як з Дрэва Паэзіі, так і ўраджай на літаратурнай ніве.
Ініцыятыва «Твой Фэст», сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі” вырашылі падвесці папярэднія вынікі літаратурнага году і зладзіць камерны літаратурна-музычны фэст «Літаратурныя Дажынкі 2011» у Крэве, на якіх будуць узнагароджаныя самыя ўраджайныя беларускія літаратары года.
У кавярні мястэчка Крэва (Смаргонская, 4) будзе абвешчаны
ТОП-10 найураджайных пісьменнікаў года(па версіі чытачоў).
У імпрэзе прымуць удзел: Раман Абрамчук, Андрэй Адамовіч, Алесь Камоцкі, Валерыя Кустава, Барыс Пятровіч, Віктар Раманцоў, Віталь Рыжкоў, Міхась Скобла, Раман Яраш, гурт “BosaeSonca”, а таксама Вас чакаюць прыемныя сюрпрзызы: выступы ганаровых гасцей «Літаратурных дажынак»!
Вядоўца імпрэзы - Валярына.
Для журналістаў і выступоўцаў будзем забраніраваны асобны аўтобус. Таму просьба для журналістаў, хто збіраецца на імпрэзу, напісаць на tvojfest@gmail.com з пазнакай «месца для журналістаў» альбо тэлефанаваць на (029) 1677 048.
Як трапіць на месца падзей з Менску: ад са ст.м. «Каменная горка» маршруткай. Замовіць месцы ў маршрутцы можна па тэлефоне (029) 3950659. Шлях займае каля 1 гадзіны. Расклад маршрутак, што ідуць праз Крэва:
http://krevo.by/doroga Забраніраваць месцы ў кавярні вы можаце па адрасе tvojfest@gmail.com. Дашліце ліст, у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі (напрыклад: Выліваха +3). У тэме - «Літаратурныя дажынкі бронь». Уваход пакуль што вольны - спяшайцеся!)
Запрашаем усіх ахвочых далучыцца!
Дзе: Крэва (кавярня, Смаргонская, 4)
Калі: 13 лістапада 2011
Пачатак: а 14.00